У Мінску закрываецца этнакрама «Рагна»
Пра закрыццё крамы, якая 13 гадоў працавала на вуліцы Сухой у Мінску, з'явілася паведамленне ў яе сацсетках. Інтэрнэт-крама пакуль працягвае працаваць.
Фота: threads.com/@ragna.by
Крама «Рагна» ўпершыню адчыніла дзверы 1 жніўня 2013 года і была першай этнакрамай у Беларусі. Тут прадаваліся рэчы ад найлепшых беларускіх майстроў і вытворцаў для ўсіх зацікаўленых тутэйшым этнастылем.
Яе стваральнікі самі акрэслівалі сваю місію ў тым, што імкнуліся не проста прадаваць рэчы, а шукалі і стваралі сучасныя формы, разуменне этнастылю і беларускай айдэнтыкі.
Чытайце таксама:
У Мінску закрыўся бар «Вострыя казыркі»
У Мінску дагэтуль працуе сямейнае атэлье «Лявоніха», створанае яшчэ ў 1962 годзе
«Не верыў, што стану ганчаром». Маладыя пінчукі адкрылі майстэрню і адраджаюць сямейную справу