На выхадныя прагназуюць залевы з навальніцамі
Сіноптыкі папярэдзілі, што ў выхадныя, 11 і 12 ліпеня, у Беларусі чакаецца няўстойлівае надвор'е з дажджамі, навальніцамі і месцамі моцнымі залевамі.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
У суботу надвор'е будзе вызначацца вобласцю паніжанага атмасфернага ціску і няўстойлівымі паветранымі масамі. На большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, а ўдзень у асобных раёнах магчымыя моцныя залевы і навальніцы. Месцамі ўначы і раніцай можа згушчацца туман. Вецер будзе пераменных кірункаў, пры навальніцах — парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад +9 да +15 градусаў, удзень — ад +18 да +24.
У нядзелю надвор'е будзе фармавацца пад уплывам атмасферных франтоў і няўстойлівых паветраных мас. Уначы ападкі чакаюцца месцамі, а ўдзень дажджы пройдуць ужо на большай частцы тэрыторыі краіны. У асобных раёнах зноў магчымыя моцныя залевы і навальніцы. Не выключаны таксама туман.
Вецер будзе паўночнага напрамку, пры навальніцах — з моцнымі парывамі. Уначы чакаецца ад +9 да +16 градусаў, удзень паветра прагрэецца да +18…+24 градусаў, а ў паўночных раёнах краіны — да +26 градусаў.
А пасля, паводле прагнозаў Белгідрамета, пасля перыяду няўстойлівага надвор'я ў Беларусь зноў павінна вярнуцца летняя спякота.
Чытайце таксама:
Сіноптыкі расказалі, калі чакаць сыходу цыклону «Бернадэт»
У які час найбольшая рызыка нарвацца на кляшча?
На Беларусь насоўваецца цыклон «Бернадэт»
Лукашэнка папросіць «нябесную канцылярыю» пра сухое надвор'е на час жніва