Рыбалоў пад Віцебскам лавіў рыбу, а злавіў труп
У штучным вадасховішчы ў вёсцы Сакольнікі 10 ліпеня знайшлі цела 69‑гадовага мужчыны 1957 года нараджэння, паведамляе Таварыства ратавання на водах.
Фота: Таварыства ратавання на водах
Паводле слоў сваякоў загінулага пенсіянера, напярэдадні ён выйшаў з дому ў невядомым кірунку і не вярнуўся.
Цела ў вадзе заўважыў рыбак. Прыкладна за 25 метраў ад берага ён выпадкова зачапіў яго вудай, пасля чаго падцягнуў бліжэй да берага. Ратавальнікі дасталі загінулага з вады. На момант выяўлення цела знаходзілася прыкладна за чатыры метры ад берага.
Абставіны здарэння і прычына смерці высвятляюцца.