БЕЛ Ł РУС

Пенсіянер з Гомеля паверыў махлярам, прадаў кватэру, набраў пазык і аддаў грошы

10.07.2026 / 14:51

Nashaniva.com

У Гомелі 60‑гадовы мужчына стаў ахвярай шматступеньчатай аферы, пазбавіўшыся жылля і грошай.

Усё пачалося ў маі з банальнага званка нібыта са службы дастаўкі: гамяльчук прадыктаваў код з СМС, пасля чаго яго запалохалі фэйкавыя «сілавікі».

Мужчыну пераканалі, што ягоныя дадзеныя скрадзеныя, і каб выратаваць маёмасць, трэба тэрмінова і таемна прадаць кватэру.

Пенсіянер хутка знайшоў пакупнікоў і прадаў жыллё за $51 000.

З гэтых грошай куратары дазволілі яму пакінуць сабе на жыццё толькі $200, а астатняе ён перадаў дзяўчыне-кур'еру.

На гэтым махляры не спыніліся і прымусілі мужчыну ўзяць у растэрміноўку два дарагія флагманскія смартфоны, якія ён таксама аддаў злачынцам.

Агульная сума стратаў перавысіла $54 000.

Кур'ера — 26‑гадовую жыхарку Гродна — ужо затрымалі: выявілася, што яе развялі па падобнай схеме і прымусілі працаваць «сакрэтным інкасатарам», вывозячы грошы ашуканых беларусаў у Маскву.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула