БЕЛ Ł РУС

Пенсіянерка не змагла падарыць дом дзецям пасля таго, як добраахвотна схадзіла да псіхіятраў

9.07.2026 / 20:32

Nashaniva.com

Пенсіянерка добраахвотна прайшла комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу перад тым, як аформіць дарэнне свайго дома дзецям. Яна хацела пераканацца, што здзелка будзе законнай і ў будучыні не стане прадметам судовых спрэчак, піша Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Падчас абследавання спецыялісты ўстанавілі, што жанчына раней неаднаразова назіралася ў псіхіятраў і мела розныя псіхічныя дыягназы. Паводле яе слоў, лячэнне дапамагала палепшыць стан, аднак прызначаныя лекі яна прымала нерэгулярна.

Па выніках комплекснай экспертызы эксперты прыйшлі да высновы, што на момант абследавання пенсіянерка не магла ў поўнай меры ўсведамляць характар і значэнне рашэння аб дарэнні дома, а таксама самастойна кіраваць сваімі дзеяннямі пры заключэнні такой здзелкі.

Чытайце таксама:

У Бабруйскім раёне пенсіянерка пілавала балгаркай дошкі, парэзала нагу і памерла

95‑гадовая беларуска стала зоркай сацсетак дзякуючы буслу

«Ён сказаў, што накладзе праклён!» Экстрасэнс з інтэрнэту прымусіў мінчанку здзейсніць крадзеж

Беларуска падпаліла ўласны балкон дзеля барацьбы з насякомымі

Каментары да артыкула