БЕЛ Ł РУС

У Гродне на беразе Нёмана знайшлі труп без галавы

9.07.2026 / 16:29

Nashaniva.com

Цела чалавека знайшлі на беразе Нёмана каля вуліцы Паповіча. Паводле папярэдняй інфармацыі, памерлы быў бяздомным. Мяркуецца, што ён начаваў у каналізацыйных трубах, адкуль цела было вынесена моцнымі ліўнямі.

Паводле папярэдняй версіі, з часу смерці прайшло ўжо больш за месяц. З-за значнага раскладання цела галава ад яго аддзялілася падчас перамяшчэння цела вадой. Пры аглядзе прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена, таму крымінальная версія здарэння пакуль не разглядаецца.

Канчатковую прычыну смерці і ўсе абставіны здарэння вызначаць пасля завяршэння праверкі і неабходных экспертыз.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула