«МЛ Віцебск» стартаваў у еўракубках з разгромнай паразы
Беларускі футбольны клуб «МЛ Віцебск» пацярпеў разгромную паразу ад румынскага клуба «Універсітаця» з Краёвы ў матчы кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.
Фота ілюстрацыйнае
Гульня, якая была для віцяблян фармальна хатняй, але праводзілася ў Венгрыі, завяршылася з лікам 1:4 на карысць румынскай каманды.
Румыны забілі тры мячы ўжо ў першым тайме, два з іх — з пенальці. Апошні заляцеў у беларускія вароты ўжо ў хвіліны, дададзеныя да асноўнага часу матча. Адзіны гол «МЛ Віцебска» забіў ударам здалёк Валерый Грамыка.
Матч у адказ адбудзецца 15 ліпеня ў Румыніі.
Чытайце таксама:
Барысаўскі БАТЭ пачаў выступленне ў еўракубках з нічыёй
Аргенцінцы прайгравалі Егіпту 0:2, але змаглі вырваць перамогу. Ізноў Месі!
Крышціяну Раналду не змог стрымаць слёз пасля вылету Партугаліі з чэмпіянату свету ФОТАФАКТ