Украінцам удалося збіць расійскі знішчальнік Су-35
Паветраныя сілы Украіны паведамілі, што 8 ліпеня імі на ўсходнім кірунку быў збіты расійскі шматцэльны знішчальнік Су-35.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: militaryrussia.ru
Падрабязнасці аперацыі афіцыйна не раскрываюцца. Расійскія крыніцы паведамляюць, што ў знішчэнні самалёта маглі ўдзельнічаць украінскія сістэмы СПА Patriot і знішчальнікі F-16. Гэтую інфармацыю таксама распаўсюджваюць асобныя ўкраінскія маніторынгавыя рэсурсы.
Паводле паведамленняў расійскага вайсковага блогера Fighterbomber, экіпаж Су-35 нібыта выжыў.
Су-35 — мадэрнізаваная версія знішчальніка Су-27. Ён прызначаны для заваявання перавагі ў паветры, перахопу паветраных цэляў, а таксама нанясення ўдараў па наземных і марскіх аб’ектах. Гэта не першая страта самалётаў гэтага тыпу Расіяй з пачатку поўнамаштабнай вайны ў 2022 годзе.
Чытайце таксама:
Расійскі ўдарны верталёт Ка-52 збілі сяброўскім агнём
На Куршчыне ўкраінцы збілі расійскі знішчальнік Су-35
Украінскі F-16 збіў расійскі Су-35 дзякуючы дапамозе шведскага самалёта