Хрэнін: Беларусь не збіраецца адмаўляцца ад танкаў
Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што беларуская армія не плануе адмаўляцца ад выкарыстання танкаў. Пра гэта ён паведаміў падчас цырымоніі перадачы мадэрнізаваных танкаў Т-72БМ2 11‑й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе.
Віктар Хрэнін (злева) сярод вайсковай тэхнікі. Фота: «Ваяр»
Паводле слоў Віктара Хрэніна, мадэрнізаваныя танкі маюць надзейную абарону экіпажа, высокую манеўранасць і значную агнявую моц. Ён адзначыў, што такая тэхніка і цяпер застаецца эфектыўным сродкам вядзення баявых дзеянняў, таму Беларусь робіць стаўку не на адмову ад танкаў, а на іх удасканаленне.
Хрэнін таксама падкрэсліў, што пры мадэрнізацыі Т-72БМ2 выкарыстаныя сучасныя інжынерныя рашэнні беларускага абаронна-прамысловага комплексу.
На думку Міністэрства абароны, мадэрнізацыя дазволіла павысіць узровень абароны танка ад сучасных сродкаў паражэння, а таксама палепшыць яго агнявыя і тактыка-тэхнічныя характарыстыкі.
Чытайце таксама:
Украінскі вайсковец: Сцэнарый 2022 года, калі ішлі калоны з Беларусі, цяпер нерэалістычны
Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою