БЕЛ Ł РУС

У Варшаве ўладальніца крамы паказала дызлайкі ўдзельнікам антыўкраінскага мітынгу. Пасля таго яе краму разграмілі

7.07.2026 / 23:47

Nashaniva.com

У Варшаве невядомы мужчына разграміў краму LAS RĄK handmade heaven, уладальніца якой некалькі дзён таму адкрыта выступіла супраць антыўкраінскіх лозунгаў падчас акцыі памяці ахвяр Валынскай трагедыі.

Скрыншот з відэа

Пасля таго выпадку крама стала аб'ектам масавай кампаніі фальшывых негатыўных водгукаў у інтэрнэце. Карыстальнікі пакідалі нізкія ацэнкі, не звязаныя з якасцю тавараў або абслугоўвання. Многія палічылі гэта спробай аказаць ціск на ўладальніцу праз яе грамадзянскую пазіцыю.

Пазней у памяшканне крамы ўварваўся невядомы мужчына, які паводзіў сябе агрэсіўна, пашкодзіў інтэр'ер і знішчыў частку вырабаў ручной працы. Пра здарэнне паведамілі ў паліцыю. Праваахоўнікі вывучаюць запісы з камер відэаназірання і шукаюць нападніка.

Пасля інцыдэнту быў арганізаваны збор сродкаў на аднаўленне крамы і ўзмацненне мер бяспекі.

Нягледзячы на напад, крама працягвае працу. Яе супрацоўнікі займаюцца дабрачыннасцю: штотыдзень гатуюць сотні бутэрбродаў для пажылых людзей, бяздомных і іншых, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Па словах уладальнікаў, толькі за мінулы тыдзень яны раздалі 256 бутэрбродаў.

Чытайце таксама:

Зяленскі не паедзе на канферэнцыю ў Польшчу

Буданаў адмовіўся ад Залатога афіцэрскага крыжа ордэна «За заслугі перад Польшчай»

Прэзідэнт Польшчы пазбавіў Зяленскага Ордэна Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды краіны

Каментары да артыкула