БЕЛ Ł РУС

Складаецца сусветны спіс самых паспяховых 35‑ці маладых беларусаў. Ужо можна падаваць заяўкі

7.07.2026 / 19:35

Nashaniva.com

Стала вядома пра запуск Next 35 — першага штогадовага спісу 35‑ці маладых беларусаў і беларусак з усяго свету, якія будуюць міжнародную кар'еру і рэалізуюць глабальныя праекты. Праект арганізавалі Competence School і Belarus Future Leadership Award.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Беларусы жывуць і працуюць у дзясятках краін, будуюць кар'еру ў Берліне, Варшаве, Нью-Ёрку, Лондане, Тэль-Авіве, запускаюць стартапы, праводзяць даследаванні ў вядучых універсітэтах і ствараюць прадукты для сусветнага рынку.

Ініцыятыва Next 35 закліканая паказаць найбольш яркіх прадстаўнікоў новага пакалення беларусаў, якія ўжо сёння дасягаюць поспехаў на міжнародным узроўні.

Арганізатары падкрэсліваюць, што гэта не конкурс і не рэйтынг, а спроба адзначыць людзей, якія ўжо рухаюцца наперад, бяруцца за складаныя задачы і вызначаюць тэндэнцыі ў сваіх сферах.

Спіс ахоплівае сем катэгорый:

У склад дарадцаў Next 35 увайшлі прадстаўнікі бізнэсу, навукі, культуры і медыя, сярод якіх сузаснавальнік EPAM Systems Леанід Лознер, сузаснавальнік Behavox Кірыл Трэмбавольскі, дацэнт Harvard Medical School Юрый Папоў, музычны прадзюсар Мікалай Скробат, рэжысёрка Дар'я Жук, а таксама заснавальнікі стартапаў, IT-прадпрымальнікі і кіраўнікі медыяпраектаў.

Падаць заяўку могуць беларусы і беларускі ва ўзросце да 35 гадоў, якія рэалізуюць праекты міжнароднага маштабу або працуюць над задачамі, што выходзяць за межы адной краіны. Таксама можна намінаваць іншых кандыдатаў.

Прыём заявак працягнецца з 6 па 26 ліпеня.

Чытайце таксама:

Ці варта дзецям карыстацца ChatGPT? Разважае сузаснавальнік EPAM Леанід Лознер

Што вядома пра аднакурснікаў-беларусаў Колі Лукашэнкі, што скончылі з ім Пекінскі ўніверсітэт

Пакаленне Z баіцца званіць у дзверы

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі

Каментары да артыкула