Крышціяну Раналду не змог стрымаць слёз пасля вылету Партугаліі з чэмпіянату свету ФОТАФАКТ
Для мегазоркі сусветнага футболу гэта апошні мундыяль, і ў партугальца няма тытулу яго пераможцы.
Фота: Jessica Tobias / AP
Крышціяну Раналду не змог стрымаць слёз пасля вылету Партугаліі з чэмпіянату свету.
Учора Партугалія прайграла ў 1/8 фіналу Іспаніі з лікам 0:1 і пакідае мундыяль.
41‑гадовы Крышціяну Раналду не змог стрымаць эмоцый пасля гульні.
Фота: Sam Hodde / AP
Раней Крыш казаў, што гэта будзе для яго апошні чэмпіянат свету: «Так, гэта будзе мой апошні чэмпіянат свету. Трэба атрымаць ад яго асалоду».
Фота: Jessica Tobias / AP
Пасля гульні Крышціяну цёпла павітаўся з Ламінам Ямалем, якому ў панядзелак споўніцца 19, а ён ужо чэмпіён Еўропы.
Учора пасля 1/8 фіналу ён сказаў: «Я не прымаю рашэнняў згарача і не хачу пераносіць увагу з таго, што каманда зрабіла на гэтым чэмпіянаце свету, на нейкія мае асабістыя рашэнні»
Для Раналду гэты чэмпіянат свету стаў шостым у кар'еры. За гэты час форвард правёў 27 матчаў на сусветных першынствах, забіў 11 галоў і аддаў дзве галявыя перадачы, аднак так і не здолеў заваяваць трафей. Але ў яго ёсць тытул чэмпіёна Еўропы (2016).
Чытайце таксама:
Бельгія з грукатам выбіла ЗША з чэмпіянату свету
Іспанія выйшла ў чвэрцьфінал. Крышціяну Раналду і яго Партугалія ляцяць дахаты