БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прыняў з дакладам Лукашэнку

6.07.2026 / 10:50

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктара Лукашэнку. Пытанні тычыліся не толькі спорту.

«Два пытанні, што тычыцца спорту. Унутраная сітуацыя, асабліва пасля апошняй нарады (гаворка пра нараду 16 чэрвеня. — НН). Гэта не толькі хакей, натуральна. І што ў нас на знешнім трэку атрымліваецца? Хто там нас не прызнае да гэтага часу, хто прызнаў і гэтак далей», — акрэсліў тэмы Лукашэнка-старэйшы.

Таксама ён прапанаваў абмеркаваць кадравыя пытанні ў тым, што тычыцца спартыўнай сферы.

Ён пацікавіўся меркаваннем старэйшага сына аб тым, як працуе «кіруючая тройка» ў спорце ў складзе віцэ-прэм’ера Наталлі Пяткевіч, якая курыруе гэты кірунак, профільнага міністра Сяргея Кавальчука і самога кіраўніка НАК Віктара Лукашэнкі.

«Наколькі гэтая тройка працаздольная?» — спытаў Лукашэнка меркаванне Лукашэнкі пра Лукашэнку.

Яшчэ адна тэма даклада, ужо не звязаная са спортам, тычылася персанальных задач Віктара Лукашэнкі.

«У тым ліку пытанне дзяржаўнае, якое вісіць на табе, — гэта Аман, Арабскія Эміраты, Афрыка часткова. Як мы там працуем, як прасоўваюцца праекты, пра якія мы казалі ў эканоміцы?» — спытаў Лукашэнка кіраўніка алімпійскага камітэта. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула