У Мінску пяцікласніца аддала махлярам больш за $10 тысяч з бацькоўскіх ашчаджэнняў
Аферысты пераканалі напалоханую дзяўчынку знайсці дома сямейныя грошы і перадаць іх кур'еру «для дэкларавання».
Скрын міліцэйскага відэа
У сталіцы 10‑гадовая школьніца стала ахвярай тэлефонных аферыстаў. Спачатку дзяўчынцы патэлефанавалі невядомыя, якія назваліся супрацоўнікамі сотавага аператара і выманілі ў яе код з СМС-паведамлення.
Пасля гэтага злачынцы змянілі ролю: яны назваліся праваахоўнікамі і пачалі запалохваць дзіця крымінальнай адказнасцю.
Напалоханую дзяўчынку пераканалі знайсці дома сямейныя грошы і перадаць іх кур'еру нібыта для дэкларавання. У выніку школьніца аддала махлярам буйную суму — больш за 10 тысяч долараў ЗША. Яна аддала іх каля пад'езда дома.