БЕЛ Ł РУС

Увесь Крым застаўся без святла

6.07.2026 / 09:02

Nashaniva.com

На ўсёй тэрыторыі акупаванага Крыма зафіксавана масавае адключэнне электразабеспячэння, якое закранула ўсе гарады і раёны рэгіёна. Інфармацыю пра гэта пацвердзіла кампанія «Крымэнерга».

Фота: vecteezy.com

Прадстаўнікі прадпрыемства патлумачылі спыненне падачы току «тэхналагічнымі парушэннямі, выкліканымі знешнімі ўздзеяннямі» на высакавольтных сетках, і заявілі пра правядзенне аварыйна-аднаўленчых работ.

Калапс энергасістэмы адбыўся на фоне начной атакі Узброеных сіл Украіны на аб'екты энергетычнай інфраструктуры Севастопаля.

У самім горадзе святло знікла яшчэ ўначы, з-за чаго сацыяльныя аб'екты былі тэрмінова пераведзены на рэзервовыя схемы сілкавання.

Расійскі кіраўнік Міхаіл Разважаеў раніцай даў справаздачу аб вяртанні электрычнасці ў большасць жылых дамоў Севастопаля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула