БЕЛ Ł РУС

«Белджы» ўвайшоў у топ-5 расійскага аўтарынку

5.07.2026 / 13:27

Максім Мазыркевіч

За першую палову года ў Расіі прадалі 28,8 тысячы аўтамабіляў Belgee.

Belgee X50. Фота: belgee-mkad.by

За першыя шэсць месяцаў 2026 года ў Расіі прадалі больш за 28,8 тысячы аўтамабіляў Belgee — гэта на 61,6% больш, чым за такі ж перыяд мінулага года, паведамляе расійскае агенцтва «Автостат».

З такімі лічбамі беларускі брэнд трапіў у топ-5 па продажах на рынку суседняй краіны, маючы амаль 5% рынку. Наперадзе — Lada (больш за 152 тысячы машын, чвэрць рынку) і Haval (звыш 84 тысячы, амаль 14%).

Толькі за чэрвень у Расіі прадалі 5,09 тысячы «Белджы» — на чвэрць больш, чым годам раней. А абноўлены кросавер Belgee X50+, які толькі ў чэрвені выйшаў на расійскі рынак, з першага месяца ўскочыў у топ-10 — разышлася 2681 машына.

У той жа час з чэрвеня «Белджы» спыніла пастаўкі ў Расію красоверaў папярэдняга пакалення Belgee X50.

Лідарамі чэрвеня па продажах у Расіі сталі Haval Jolion (7870 адзінак), Tenet T7 (6798) і традыцыйная Lada Vesta (5666).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула