БЕЛ Ł РУС

Для вызначэння пераможцы ў матчы Егіпта і Аўстраліі спатрэбілася серыя пенальці

4.07.2026 / 00:20

Nashaniva.com

У 1/8 фіналу чэмпіянату свету прайшла афрыканская каманда.

Фота: AP Photo/Sam Hodde

Асноўны час матча, які прайшоў у Арлінгтане (ЗША), скончыўся ўнічыю — 1:1.

Егіпет адкрыў лік на 13‑й хвіліне дзякуючы голу Эмама Ашура. У другім тайме аўстралійцы аднавілі раўнавагу пасля аўтагола Махамеда Хані на 55‑й хвіліне.

У дадатковы час каманды не забілі, і лёс сустрэчы вырашаўся ў серыі пенальці. Тут мацнейшымі аказаліся егіпцяне — 4:2.

Цяпер у 1/8 фіналу зборная Егіпта згуляе з пераможцам пары Аргенціна — Каба-Вэрдэ.

Чытайце таксама:

Зборная Швейцарыі ўпэўнена разабралася з Алжырам і выйшла ў 1/8 фіналу мундыялю

Іспанцы вельмі ўпэўнена прайшлі ў 1/8 фіналу мундыялю

Прэзідэнт Каба-Вэрдэ зрабіў заяву перад матчам з Аргенцінай

ЗША ўдзесяцёх і пры двух адмененых галах перамаглі Боснію і выйшлі ў 1/8 фіналу

Каментары да артыкула