БЕЛ Ł РУС

На праспекце Пераможцаў у Мінску перакуліўся «Мерсэдэс»

3.07.2026 / 16:33

Nashaniva.com

За рулём аўтамабіля знаходзіўся 20‑гадовы кіроўца, паведамляе УДАІ УУС Мінгарвыканкама.

Скрыншот з відэа

Каля дома №20 мужчына не ўлічыў дарожныя ўмовы пры выбары хуткасці, страціў кіраванне, выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў раздзяляльную агароджу.

Пасля ўдару аўтамабіль перакуліўся.

У выніку аварыі ніхто не пацярпеў. Машына атрымала механічныя пашкоджанні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула