БЕЛ Ł РУС

Сын Байдэна патроліў Трампа

3.07.2026 / 07:35

Nashaniva.com

«Я афіцыйна вылучаю Дональда Трампа на Нобелеўскую прэмію міру. Ніводзін прэзідэнт у гісторыі не сканчаў адну і тую ж вайну столькі разоў».

Фота: Alex Brandon-Pool/Getty Images

Сын Байдэна Хантэр Байдэн саркастычна прапанаваў вылучыць Дональда Трампа на Нобелеўскую прэмію.

«Ніводзін прэзідэнт у гісторыі не сканчаў адну і тую ж вайну столькі разоў.

Наш дарагі лідар сканчаў вайну з Іранам як мінімум 38 разоў, паводле падлікаў CNN. Ніводзін прэзідэнт ніколі не рабіў гэтага раней. І ён яшчэ далёка не скончыў яе сканчаць.

Гэта рэкорд, варты прызнання Нобелеўскага камітэта», — напісаў сын былога амерыканскага прэзідэнта ў X.

Вайна ў Іране ідзе чатыры месяцы.

У 2024 годзе Джо Байдэн памілаваў сына Хантэра, якога абвінавачвалі ў незаконным захоўванні зброі і парушэнні падатковага заканадаўства.

Чытайце таксама:

Трамп заявіў, што Іран запытаў сустрэчу

ЗША і Іран абмяняліся новымі ўдарамі, паставіўшы пад пагрозу перамір'е

Трамп абвінаваціў Іран у «дурным парушэнні перамір'я»

Каментары да артыкула