БЕЛ Ł РУС

Партугалія ў драматычным матчы прайшла Харватыю з асабістым няшчасцем харватаў на 15‑й дадатковай хвіліне

3.07.2026 / 04:10

Міраслаў Яноўскі

У 1/8 фіналу ў панядзелак Партугалія згуляе з Іспаніяй.

Крышціяну Раналду. Фота: Stephanie Scarbrough / AP

Першы тайм быў даволі сумны. Харватыя вытрымала хвілін 15 націску партугальцаў, а потым пайшла роўная гульня. 

А з пачатку другога тайма пачалася спёка: Харватыя адразу стала атакаваць, дзве-тры атакі, а ў наступнай 37‑гадовы Іван Перышыч адкрыў лік.

Праз некалькі хвілін Крышціяну Раналду лік зраўняў, але бакавы суддзя махнуў сцяжком — афсайд. Здаецца, КР у афсайдзе не быў (так падалося з паўтору).

А яшчэ праз некалькі хвілін, падчас падачы вуглавога, Улашыч у сваёй штрафной заваліў партугальcкага гульца.

Суддзя пайшоў глядзець VAR — пенальці. Крышціяну Раналду зраўноўвае. Гэта ягоны трэці гол на турніры.

А на 4‑й дадатковай хвіліне Гансалу Рамуш, здавалася, паставіў кропку — 2:1.

Але ў матчы было дададзена 20 хвілін, харваты пасля гола ў свае вароты кінуліся атакаваць, і на 15‑й дададзенай Ёшка Гвардыёл лік зраўняў. Зноў VAR: аказваецца, Матанавіч крануўся рукой, мяч не залічаны. Трагедыя харватаў.

У 1/8 фіналу Партугалія згуляе з Іспаніяй.

Сёння а 6‑й раніцы гульня Швейцарыя — Алжыр, а вечарам а 22‑й — Аўстралія — Егіпет.

Завершацца матчы 1/16 фіналу ноччу і раніцай суботы: Аргенціна — Каба-Вердэ (гадзіна ночы) і Калумбія — Гана (04:30).

А ўжо вечарам у суботу матчам Марока — Канада (пачатак а 20-й) пачнуцца паядынкі 1/8 фіналу.

Іншыя вядомыя пары:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула