БЕЛ Ł РУС

«У маёй кар’еры такое — упершыню». З футбольнага клуба «Мінск» нечакана ўцёк малады футбаліст

2.07.2026 / 23:20

Nashaniva.com

Галоўны трэнер футбольнага клуба «Мінск» Арцём Чалядзінскі пасля паражэння ў матчы чэмпіянату Беларусі з мінскім «Дынама» з лікам 0:3 пракаментаваў адсутнасць у заяўцы на матч 18‑гадовага паўабаронцы Захара Драчова, піша bel.football.

Захар Драчоў

Паводле слоў трэнера, футбаліст павінен быў выйсці ў стартавым складзе, аднак напярэдадні гульні без папярэджання пакінуў клуб.

«У маёй кар’еры такое — упершыню. Я наогул падобнага не бачыў — футбаліст проста самавольна пакінуў клуб, паляцеў кудысьці. Учора ён павінен быў прысутнічаць на перадматчавай размінцы. Мы прыходзім на сход — футбаліста няма. Пытаемся ў яго сяброў — сказалі, што паляцеў», — абурана расказаў Чалядзінскі.

На пытанне, куды менавіта адправіўся футбаліст, трэнер адказаў, што не валодае такой інфармацыяй.

На яго думку, на рашэнне маладога футбаліста маглі паўплываць агенты. Трэнер лічыць, што маладыя гульцы нярэдка прыслухоўваюцца да іх парад больш, чым да ўласнага меркавання або пазіцыі клуба.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што клуб не перашкаджае футбалістам пераходзіць у іншыя каманды, але лічыць, што такія пытанні павінны вырашацца адкрыта і з павагай да ўсіх бакоў.

Чытайце таксама:

Вячаслаў Глеб: Можа, з Кюрасаа б і пазмагаліся толькі

Талай больш не працуе ў трэнерскім штабе БАТЭ

Загінуў 34‑гадовы Антон Арцямёнак, складальнік слоўніка беларускіх футбольных тэрмінаў

ФК «Стэнлес» з Пінска перажывае цяжкія часы: следам за кіраўніком клуба памёр менеджар каманды

Выхаванец «Аякса» перайшоў у «МЛ Віцебск»

Каментары да артыкула