БЕЛ Ł РУС

Часовы дах на доме ў цэнтры Мінска, які пацярпеў ад пажару, скончаць ставіць ужо заўтра

2.07.2026 / 21:23

Nashaniva.com

Як паведамілі ў Мінгарвыканкаме пасля нарады пад кіраўніцтвам старшыні гарвыканкама Уладзіміра Кухарава, да канца дня 3 ліпеня на доме № 9 на вуліцы Леніна ў Мінску плануецца ўсталяваць часовую дахавую канструкцыю. 

Скрыншот з відэа Мінгарвыканкама

Цяпер на гэтым доме, які моцна пацярпеў ад пажару, завяршылі разбор і вываз пашкоджаных канструкцый. У аднаўленчых работах задзейнічаныя 153 чалавекі.

На гэты момант спецыялісты ўжо выканалі разлікі трываласці кроквеннай сістэмы, вызначылі неабходную колькасць будаўнічых матэрыялаў і распрацоўваюць схему мантажу крокваў і мацаванняў. Для кантролю за ходам работ на аб'екце штодня праводзяцца выязныя нарады.

Пажар у шасціпавярховым доме на вуліцы Леніна пачаўся ўвечары 28 чэрвеня. Паведамленне пра ўзгаранне паступіла пасля таго, як кіраўнік адной з кампаній, офіс якой знаходзіцца ў будынку, адчуў пах гару і паведаміў пра гэта ў МНС. Агонь ахапіў больш за тысячу квадратных метраў. Ліквідаваць пажар поўнасцю ўдалося толькі ўначы 30 чэрвеня. На час правядзення аднаўленчых работ жыхароў дома часова рассялілі.

Чытайце таксама:

Беларусы ўсім Threads прапануюць дапамогу пацярпелым жыхарам Леніна, 9

Вось як выглядае дах дома на вуліцы Леніна ў Мінску пасля вялікага пажару ФОТАФАКТ

Пажар патушылі, але кватэры залілі. Спецыялісты пра тое, як ацаніць шкоду

Як выглядаюць кватэры ў доме ў цэнтры Мінска пасля пажару ФОТЫ, ВІДЭА

Ва ўчорашнім пажары ў Мінску згарэла прастора для мерапрыемстваў, якая адкрылася толькі тры месяцы таму

«Мы ў шоку і разгубленасці». Што адбываецца на месцы пажару ў доме ў цэнтры Мінска

Каментары да артыкула