БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская: Заклікаю вас, не ездзіце ў Расію

2.07.2026 / 19:39

Nashaniva.com

Дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская выступіла з заявай пасля новага інцыдэнту з беларускім аўтобусам у расійскай Бранскай вобласці. 

Святлана Ціханоўская. Фота: AP Photo Evgeniy Maloletka

«Ужо другі раз за два тыдні аўтобус з беларусамі трапляе пад удар на тэрыторыі Расіі. Чарговы раз нашы людзі становяцца ахвярамі злачыннай вайны, якую Расія развязала супраць Украіны, і працягвае ўцягваць у яе і нашую Беларусь.

Гэта таксама наступствы безадказнай палітыкі Лукашэнкі і рэжымнай прапаганды, якія зацята гэтую вайну падтрымліваюць, і тых прадстаўнікоў улады, якія ігнаруюць пагрозы і працягваюць адпраўляць беларусаў у Расію.

Заклікаю вас, не ездзіце ў Расію. Хтосьці зарабляе на турах туды, нібы там бяспечна, — гэта не так. А так званым уладам, падобна, усё роўна, колькі яшчэ беларусаў пацярпіць. Беражыце сябе», — заявіла Святлана Ціханоўская.

2 ліпеня ў Злынкаўскім раёне Бранскай вобласці беларускі турыстычны аўтобус, які рухаўся па маршруце Мінск — Анапа, трапіў пад удар беспілотніка. У салоне знаходзіліся 19 пасажыраў. Пасля здарэння ўсіх грамадзян Беларусі даставілі ў Гомельскую вобласць, а шасцёра грамадзян Расіі засталіся ў пункце часовага размяшчэння ў Бранскай вобласці. Трох пацярпелых пасля агляду ў Гомельскай абласной клінічнай бальніцы адпусцілі дахаты — іх раненні аказаліся лёгкімі.

Чытайце таксама:

Вальфовіч пра выбух дрона каля беларускага аўтобуса: «Гэта была чыстая выпадковасць»

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Вальфовіч назваў выбух дрона каля аўтобуса выпадковым, але позна. Прапаганда паспела знайсці вінаватых і абліць увесь свет дзярмом

Стала вядома, чый аўтобус пацярпеў ад дрона ў Бранскай вобласці

Каментары да артыкула