64‑гадовая жанчына ў ЗША атруціла сябе, дачку і чацвярых унукаў
Трагічны інцыдэнт адбыўся ў чэрвені ў невялікім горадзе Механіквіл у штаце Нью-Ёрк.
Калі паліцыянты ўвайшлі ў дом 64‑гадовай Эмі Стэдман, яны выявілі шэсць цел. Загінулыя праляжалі там не менш за два тыдні, Паліцыя выявіла целы 23 чэрвеня, але апублікавала інфармацыю пра гэтую справу толькі нядаўна, піша Bild.
Усе загінулыя былі членамі адной сям'і. Акрамя самой Стедман, ахвярамі сталі яе дачка Сара Маерс (44 гады) і чацвёра дзяцей Маерс: Харпер (13 гадоў), Хадсан (11 гадоў) і блізняты Гэвін і Грэйслін Харман (абодвум па 10 гадоў).
У кватэры следчыя таксама знайшлі мноства доказаў, якія паказваюць на тое, што менавіта 64‑гадовая жанчына забіла сваю сям'ю.
На прэс-канферэнцыі начальнік паліцыі Уільям Рэбіт ахарактарызаваў здарэнне як наўмыснае атручэнне з выкарыстаннем вялікіх доз як безрэцэптурных, так і рэцэптурных прэпаратаў.
Была знойдзена і перадсмяротная запіска.
Верагодны матыў-спрэчка аб апецы з бацькам дзяцей, якому, па даных часопіса People, незадоўга да гэтага было прадастаўлена права бачыцца з імі на працягу 60 дзён. Магчыма, Стэдман хацела перашкодзіць таму, каб дзяцей забралі ў яе дачкі.