БЕЛ Ł РУС

Супрацоўніца завода ў Слуцку паказала падарункі да 3 ліпеня — народ моўчкі зайдросціць

2.07.2026 / 14:36

Nashaniva.com

Некаторыя нават не ўяўляюць, куды можна падзець столькі ежы.

Распакоўку падарункаў ад прафсаюза Слуцкага сыраробнага камбіната да Дня Незалежнасці зладзіла адна з супрацоўніц завода. І там ёсць чым пахваліцца.

На відэа з Instagram можна ўбачыць 12 літраў малака тлустасцю 3,2%, пару малочных кактэйляў, тры ўпакоўкі безлактознага сметанковага масла і шэсць упаковак смятаны. Думаеце, гэта ўсё? Не, толькі палова.

У прадуктовай скрынцы таксама аказалася некалькі відаў сыру, адразу дзесяць упаковак маянэзу, дзве масляныя пасты з салёнай карамеллю і часнаком, а таксама літр вяршкоў. Ну і на дэсерт — дзве ўпакоўкі марожанага.

«Вазьміце мяне на працу!»

Некаторыя скептычна паставіліся да такога саліднага прадуктовага набору, назваўшы распакоўку звычайнай рэкламай.

Але большасць былі ў захапленні ад такой шчодрасці прадпрыемства. Вось толькі некалькі каментарыяў (аўтарская арфаграфія і пунктуацыя захаваны):

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула