БЕЛ Ł РУС

Талай больш не працуе ў трэнерскім штабе БАТЭ

2.07.2026 / 10:31

Міраслаў Яноўскі

Вядомая ў мінулым лёгкаатлетка Аліна Талай пакінула клуб.

Фота: ФК БАТЭ

Талай пачала супрацоўніцтва з БАТЭ ў лютым 2024 года, стаўшы трэнерам па фізічнай падрыхтоўцы дублёраў. У ліпені 2025 года яна таксама ўвайшла ў трэнерскі штаб асноўнай каманды.

«Талай пакінула наш клуб пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантракту», — паведамляе прэс-служба БАТЭ.

У 15‑гадовага чэмпіёна краіны, былога флагмана беларускага футболу справы ў гэтым сезоне проста швах.

Пасля 13‑га тура БАТЭ апусціўся на перадапошні радок у турнірнай табліцы, і яму пагражае вылет з вышэйшай лігі. У клуба ўсяго адна перамога (5 красавіка над «Баранавічамі»), шэсць нічыіх і шэсць паразаў.

soccerstand.com

Сёння БАТЭ гуляе ў чэмпіянаце з «Гомелем». Праўда, клуб выйграў Кубак Беларусі па футболе і прадставіць краіну ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый, яго супернікам будзе албанскі «Эльбасані» (матчы 7 і 15 ліпеня).

БАТЭ — 15 разовы чэмпіён краіны, прычым з 2006 па 2018 гады 13 разоў запар выйграваў нацыянальнае пергшынство, затым тройчы фінішаваў другім, а потым вынікі сталі горшаць. 2023 года — пятае месца, 2024‑ы — восьмае, 2025‑ы — дзясятае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула