Лідарку венесуэльскай апазіцыі Марыю Карыну Мачада не пусцілі на радзіму
Нобелеўская лаўрэатка планавала вярнуцца ў Венесуэлу з Панамы, каб прыняць удзел у ліквідацыі наступстваў нядаўніх землетрасенняў.
Фота: Stian Lysberg Solum / NTB Scanpix, Pool Photo via AP
Лідарку венесуэльскай апазіцыі Марыю Карыну Мачада, якая знаходзіцца ў выгнанні, не пусцілі на радзіму. Пра гэта паведамляе The New York Times (NYT) са спасылкай на свае крыніцы.
Нобелеўская лаўрэатка планавала вярнуцца ў Венесуэлу з Панамы, каб прыняць удзел у ліквідацыі наступстваў нядаўніх землетрасенняў.
Яна хацела выкарыстаць востраў Кюрасаа ў якасці транзітнага пункта, аднак улады Нідэрландаў адхілілі яе запыт на ўезд пасля таго, як ЗША адмовіліся выступіць гарантам для палітыка.
Паводле інфармацыі выдання, у Белым доме і Дзяржаўным дэпартаменце ЗША палічылі дзеянні лідаркі апазіцыі несвоечасовым «палітычным трукам», які можа дэстабілізаваць сітуацыю ў Венесуэле.