З 1 верасня ў школах з'явяцца аўтаматы з ежай
Што там будзе?
З 1 верасня 2026 года ў школах Беларусі пачнуць працаваць вендынгавыя аўтаматы з ежай і напоямі, дазволенымі для дзяцей. Пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Уладзімір Даўжанкоў, піша БелТА
Паводле слоў Уладзіміра Даўжанкова, асартымент аўтаматаў будзе фарміравацца з улікам рэкамендацый спецыялістаў па дзіцячым харчаванні. Пры гэтым асноўную частку прадукцыі складуць тавары айчыннай вытворчасці.