БЕЛ Ł РУС

Бельгія амаль безнадзейна прайгравала Сенегалу, але ў выніку святкавала перамогу

2.07.2026 / 02:14

Nashaniva.com

Зборная Бельгіі прабілася ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе, здолеўшы вырваць перамогу ў матчы супраць Сенегала з лікам 3:2.

Фота: AP Photo/Maddy Grassy

Першы тайм лепш правялі сенегальцы. На 25‑й хвіліне пасля падачы Садыё Манэ Ісмаіла Сар трапіў у штангу, а Хабіб Дыяра першым паспеў на дабіванне і адкрыў лік.

У пачатку другой паловы сустрэчы Сенегал павялічыў перавагу. Муса Ньякатэ аддаў доўгую перадачу на Ісмаілу Сара, які выйшаў адзін на адзін з брамнікам і дакладна прабіў, зрабіўшы лік 2:0.

Здавалася, што бельгійцы ўжо не змогуць выратаваць матч, але ў апошнія хвіліны яны здолелі пераламаць яго ход. На 86‑й хвіліне Рамэлу Лукаку пасля перадачы Тома Мёнье скараціў адставанне. Яшчэ праз тры хвіліны Юры Тылеманс пасля навеса Леандра Трасара галавой адправіў мяч у сетку і аднавіў раўнавагу.

А ў самым канцы ўжо дадатковага часу той жа Тылеманс зарабіў пенальці, сам падышоў да мяча і ўпэўнена рэалізаваў адзінаццаціметровы ўдар, прынёсшы сваёй камандзе валявую перамогу.

Цяпер у матчы за выхад у чвэрцьфінал зборная Бельгіі сустрэнецца з пераможцам пары ЗША — Боснія і Герцагавіна.

Чытайце таксама:

На чэмпіянаце свету была блізкая сенсацыя. Зборная Англіі ледзь уратавалася ад кангалезцаў

На чэмпіянаце свету з’явілася новая любімая фанатка. Усе шалеюць ад заўзятаркі зборнай Парагвая ШМАТ ФОТА

Францыя ўстанавіла рэкорд чэмпіянатаў свету! Але гэта дрэнны знак

Французы ў 1/16 фіналу не пакінулі ніякіх шанцаў шведам

Зборная Нарвегіі прайшла Кот д'Івуар дзякуючы пятаму голу Холанда

Каментары да артыкула