У Пінскім раёне матацыкліст з пасажыркай трапілі пад цягнік
У аграгарадку Малатковічы Пінскага раёна позна ўвечары 30 чэрвеня адбылася аварыя са смяротным вынікам на чыгуначным пераездзе — матацыкл сутыкнуўся з пасажырскім цягніком.
Скрыншот з відэа
27‑гадовы кіроўца матацыкла «Мінск», які не меў права кіравання транспартнымі сродкамі, рухаўся па вуліцы Марозава. Пры перасячэнні чыгуначнага пераезда на перагоне Пінск — Юхнавічы ён, як мяркуецца, выехаў на забараняльны сігнал святлафора, пасля чаго адбылося сутыкненне з пасажырскім цягніком.
У выніку аварыі кіроўца загінуў на месцы здарэння. Ягоная 22‑гадовая пасажырка атрымала траўмы і была дастаўлена ў бальніцу.
Чытайце таксама:
Матацыкліст трапіў у бальніцу пасля сутыкнення з сабакам
У Чачэрску жанчына атрымала траўмы ў ДТЗ па віне мужа. З яго спагналі грошы за яе лячэнне
Матацыкліст-падлетак сутыкнуўся ў Мінску з машынай
Жыхара Лёзна пазбавілі права кіравання матацыклам за экстрэмальныя хуткасці і язду на заднім коле