Індыя пачала марскія пастаўкі бензіну ў Расію
Паводле паведамлення агенцтва Reuters са спасылкай на дзве крыніцы ў галіне, Індыя пачала марскія пастаўкі бензіну ў Расію, каб часткова змякчыць дэфіцыт паліва. Ужо адпраўлена не менш як 60 тысяч тон бензіну, прычым гаворка ідзе пра пастаўкі двума танкерамі па 30—40 тысяч тон кожны.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / Biswaranjan Rout
Як адзначаецца, летам попыт на паліва ў Расіі традыцыйна высокі, і сутачнае спажыванне бензіну складае каля 110 тысяч тон. На гэтым фоне новыя пастаўкі разглядаюцца як частка спроб стабілізаваць рынак.
Іншыя крыніцы сцвярджаюць, што Масква можа ў перспектыве закупляць за мяжой да 400 тысяч тон паліва штомесяц, у тым ліку ў Беларусі, якая ўжо павялічыла пастаўкі бензіну ў Расію.
Пры гэтым паведамляецца, што індыйскія нафтаперапрацоўчыя заводы адначасова нарошчваюць закупкі расійскай нафты, што сведчыць пра ўзаемазалежнасць энергетычных патокаў паміж краінамі.
У расійскіх уладах прызнаюць, што на ўнутраным рынку ўзніклі праблемы з забеспячэннем палівам у асобных рэгіёнах, у тым ліку праз пашкоджанні нафтаперапрацоўчых заводаў. Афіцыйна сцвярджаецца, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем і абмяркоўваюцца меры па стабілізацыі рынку, уключаючы рэгуляванне і магчымыя кропкавыя субсідыі для асобных галін.
Чытайце таксама:
Казахстан паставіць у Расію каля 50 тысяч тон бензіну ў якасці гуманітарнай дапамогі
Беларускі бензін для Расіі значна падаражэў
Што танная нафта прынясе Беларусі?
«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва