БЕЛ Ł РУС

У Беларусі ўжо +30°С

1.07.2026 / 10:12

Nashaniva.com

Столькі а 10‑й раніцы было ў Драгічыне і Маларыце

У Лельчыцах і Мазыры +26,6°С, Пружанах і Кобрыне — +29,4°С, Пінску +29,2°С, у Мінску +24°С.

Сёння па краіне чакаецца да +37°С, у Мінску да +32°С. У краіне абвешчаны чырвоны апошні ўзровень небяспекі з-за спёкі і па заходняй палове аранжавы з-за навальніцаў і залеваў.

Рэкорд спёкі за 145 гадоў назіранняў належыць Пінску, у панядзелак там было +40,4°С.

Але з заўтрашняга дня спёка павінна адступіць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула