БЕЛ Ł РУС

ФК «Стэнлес» з Пінска перажывае цяжкія часы: следам за кіраўніком клуба памёр менеджар каманды

1.07.2026 / 08:22

Nashaniva.com

Учора клуб напаткала яшчэ адна цяжкая страта — не стала менеджара каманды Вадзіма Сідарчука.

«Стэнлес» — прыватны футбольны клуб з Пінска, які выступае ў Другой лізе Беларусі. Яго ў 2017 годзе заснаваў пінскі прадпрымальнік Раман Грышкавец. Напрыканцы мая ён раптоўна памёр. Учора клуб напаткала яшчэ адна цяжкая страта — не стала менеджара каманды Вадзіма Сідарчука, піша Onliner.by.

Рана раніцай у сацыяльных сетках клуба з'явілася наступнае паведамленне: «На жаль, нас зноў напаткала гора. Сёння памёр менеджар нашай каманды, чалавек, які з першых дзён быў разам з нашым клубам, чалавек, з якім непарыўна звязаны ФК «Стэнлес», — Вадзім Іванавіч Сідарчук. Футбольны клуб «Стэнлес» смуткуе разам з усімі. Спачывай з Богам у Валадарстве Нябесным. Няхай зямля яму будзе пухам».

Вадзім Сідарчук на фота ў цэнтры

— Вадзім Іванавіч да 2026 года працаваў адміністратарам клуба, а пазней стаў менеджарам каманды: займаўся пытаннямі, звязанымі з дакументацыяй, экіпіроўкай і відэаздымкай матчаў. Паралельна ён працаваў у нашай футбольнай акадэміі.

Што стала прычынай смерці? Справа ў тым, што ён вельмі цяжка перажываў смерць Рамана Фёдаравіча Грышкаўца. На гэтым фоне ў яго ўзніклі сур'ёзныя праблемы са здароўем, і яго шпіталізавалі. На жаль, Вадзіма Іванавіча не стала. Яму было 58 гадоў, — расказалі журналісту Onliner у клубе.

Развітанне з Вадзімам Сідарчуком адбудзецца сёння. Яго пахаваюць у вёсцы Таргашыцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула