БЕЛ Ł РУС

Зборная Мексікі выйшла ў 1/8 фіналу. Гульня адкладалася на гадзіну з-за ўмоваў надвор'я

1.07.2026 / 06:59

Міраслаў Яноўскі

Мексіка выйграла ў Эквадора з лікам 2:0.

Фота: fifa.com

Гульня, што прайшла ў Мехіка, была адкладзена на гадзіну з-за навальніцы.

У 1/8 фіналу Мексіка згуляе з пераможцам пары Англія — ДР Конга, матч пачнецца сёння а 19-й. А потым ужо пераможца гэтай пары адправіцца ў 1/4 фіналу на пераможцу двубою Бразілія — Нарвегія.

Ужо вядомыя наступныя пары 1/8 фіналу: Канада — Марока (субота, 20:00), Парагвай — Францыя (нядзеля, 00:00), Бразілія — Нарвегія (нядзеля, 23:00).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула