Самае засушлівае месца ў свеце часам ператвараецца ў кветкавы дыван
Пустыня Атакама на поўначы Чылі лічыцца самым засушлівым месцам на Зямлі: у некаторых раёнах дажджоў можа не быць гадамі. Але час ад часу яна ператвараецца ў сапраўдны кветкавы дыван, піша The Times of India.
Фота: chiletravelmag.ru
Гэта незвычайнай з'ява адбываецца дзякуючы таму, што ў глебе пустыні захоўваецца насенне раслін, якое можа доўгі час знаходзіцца ў «спячым» стане. Яно не гіне ад спёкі і адсутнасці вады і чакае спрыяльных умоў.
Калі выпадае дастатковая колькасць ападкаў — прыкладна 15—30 мм дажджу — насенне хутка ўбірае вільгаць і масава прарастае. У выніку за кароткі час пустыня пакрываецца сотнямі відаў кветак, якія афарбоўваюць ландшафт у ружовыя, фіялетавыя, белыя і жоўтыя таны.
Фота: chiletravelmag.ru
Такое «квітненне пустыні» адбываецца нерэгулярна: за апошнія 40 гадоў яго назіралі прыкладна 15 разоў, бо яно залежыць ад спалучэння дажджоў, тэмпературы і вільготнасці.
У гэты час тут з’яўляецца і жывёльны свет — насякомыя-апыляльнікі і птушкі, таму на кароткі час пустыня ператвараецца ў паўнавартасную экасістэму.
Фота: chiletravelmag.ru
Каб абараніць гэта рэдкае з’явішча, у Чылі стварылі нацыянальны парк на тэрыторыі часткі пустыні Атакама, дзе адбываецца гэтае сезоннае квітненне.
Фота: chiletravelmag.ru
Чытайце таксама:
Ці можна выжыць у пустыні, п’ючы ўласную мачу?
50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі
Японія ў палоне маштабнай алергіі. У гэтым вінаваты праект 1950‑х гадоў