Выхаванец «Аякса» перайшоў у «МЛ Віцебск»
Чэмпіён Беларусі па футболе падпісаў кантракт з 24‑гадовым паўабаронцам з Нідэрландаў Дэнільё Клеанізэ, піша football.by.
Апошнім клубам футбаліста быў «Валвейк» з другога дывізіёна чэмпіянату Нідэрландаў. У яго складзе гулец правёў 98 матчаў, забіў 10 галоў і аддаў 15 выніковых перадач, у тым ліку 32 паядынкі ў мінулым сезоне, у якіх адзначыўся 7 галамі і 8 асістамі.
Клеанізэ гуляў за моладзевую каманду «Аякса», «АЗ Алкмаара».
Клеанізэ таксама мае досвед выступленняў у вышэйшым дывізіёне «Нідэрландаў» за «Твэнтэ» і той жа «Валвейк» (89 матчаў, 3 галы і 7 галявых перадач), а таксама ў італьянскай Серыі А ў складзе «Джэноа», дзе правёў 5 матчаў, таксама гуляў за яе маладзёжку.
На наступным тыдні «МЛ Віцебск» стартуе ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.
Супернікам у першым раўндзе будзе румынская «Універсітаця» з Краёвы. 8 ліпеня пройдзе гульня на нейтральным полі ў Венгрыі, 15 ліпеня — матч у Румыніі.
Калі «МЛ Віцебск» адолее «Універсітацю», то ў другім раўндзе згуляе з пераможцам пары «Борац» (Боснія) — «Леўскі» (Балгарыя), а калі прайграе румынам, то працягне барацьбу ў Лізе канферэнцый і згуляе з няўдачнікам пары «Кайрат» (Казахстан) — «Суцьеска» (Чарнагорыя).