БЕЛ Ł РУС

Два падлеткі пад Мінскам ехалі на электрычцы як зачэперы

29.06.2026 / 23:18

Nashaniva.com

У Мінскай вобласці міліцыя ўстанавіла асобы двух падлеткаў, якія ўвечары 26 чэрвеня ехалі звонку электрычкі, зачапіўшыся за яе звонку.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Паводле інфармацыі міліцыі, 16‑гадовы і 17‑гадовы юнакі здзейснілі небяспечную паездку на цягніку гарадскіх ліній па маршруце Мінск — Чырвоны Сцяг. Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка.

У міліцыі нагадалі, што пасадка або высадка падчас руху цягніка, а таксама праезд на падножках, даху ці іншых знешніх элементах вагонаў з'яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем. За гэта прадугледжаны штраф да трох базавых велічынь.

Сілавікі таксама заклікалі бацькоў больш увагі надаваць прафілактыцы такіх небяспечных захапленняў. Яны адзначылі, што зачэпінг можа прывесці да цяжкіх траўмаў або гібелі.

Чытайце таксама:

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

У Мінску затрымалі чарговага зачэпера

У Гомелі падлетак праехаў на скейце, зачапіўшыся за тралейбус. Ім ужо зацікавіліся

У Мінску затрымалі экстрэмалаў-«зачэпераў». Іх прымусілі прыбіраць вакзал

Каментары да артыкула