БЕЛ Ł РУС

На мінскім праспекце сутыкнуліся маршрутка і тралейбус

29.06.2026 / 17:34

Nashaniva.com

У Мінску на праспекце Дзяржынскага адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам маршрутнага таксі і тралейбуса, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Як паведамляецца, 37‑гадовы кіроўца маршрутнага таксі Mercedes на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага з вуліцай Алібегава ўрэзаўся ў тралейбус, які спыніўся. Абставіны і прычыны аварыі цяпер высвятляюцца.

У выніку здарэння трох пасажыраў маршруткі і двух пасажыраў тралейбуса даставілі ў медыцынскія ўстановы для абследавання. Астатнім пацярпелым медыцынскую дапамогу аказалі на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула