Да фіналу чэмпіянату свету ў Варшаве ладзяць вялікі беларускі футбольны фэст. Браць квіткі можна ўжо зараз
Вядомыя спартыўныя журналісты Аляксандр Івулін і Яраслаў Пісарэнка 19 ліпеня, у дзень правядзення фінальнага матча чэмпіянату свету, запрашаюць беларусаў правесці гэты дзень разам.
«19 ліпеня будзем не толькі глядзець фінал на трох вялізарных экранах. Акрамя гэтага, зладзім турніры па кікеры і FC26 на PlayStation, а таксама некалькі крутых дабрачынных розыгрышаў з класнымі падарункамі.
Дзетак таксама бярыце з сабой (да 14 гадоў уваход вольны) — для іх будуць працаваць забаўляльныя зоны.
У кошт квітка ўжо ўключаны бакал піва ці безалкагольны напой, а таксама пачастунак ад Burgerlab — каб футбольчык глядзеўся яшчэ лепш. І не хвалюйцеся: галодным ніхто не застанецца, бо на пляцоўцы будзе працаваць фуд-корт з прыемнымі коштамі для нашых госцікаў», — пішуць арганізатары мерапрыемства.
Яго праграма:
- 17:00 — адкрыццё дзвярэй;
- 17:40 — разгоны пра чэмпіянат свету з топавымі экспертамі;
- 18:50 — футбольны квіз ад Bernard Show з крутымі падарункамі;
- 20:30 — пачатак прагляду фіналу з беларускім каментаром Аляксандра Івуліна і Яраслава Пісарэнкі.
Да 12 ліпеня кошт квітка — 110 злотых, з 13 ліпеня — 130.
Месца правядзення — Loft 44 (Powązkowska 44).
Чытайце таксама:
Зборная Канады выйшла ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе
Месі забіў шосты мяч на гэтым чэмпіянаце свету і 19‑ы ў гісторыі ўсіх мундыяляў
Вызначыліся ўсе пары 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе
Чарговая сенсацыя чэмпіянату свету: зборная ДР Конга выйшла ў плэй-оф