У Мінгарвыканкаме прайшло пасяджэнне, прысвечанае пажару ў доме на вуліцы Леніна
Паколькі амаль уся дахавая канструкцыя падлягае разборцы і ўтылізацыі, галоўным пытаннем з'яўляецца яе аднаўленне, а першачарговым — абарона ад трапляння ападкаў, паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал Мінгарвыканкама.
Фота: Realt.by
Мэр Мінска Уладзімір Кухараў даў тры заданні: аператыўна вывучыць стан перакрыццяў; сумесна з усімі зацікаўленымі прыступіць да разбору і вывазу пашкоджаных канструкцый; распрацаваць праект супрацьаварыйных мерапрыемстваў, які ўключае абарону ад ападкаў і аднаўленне даху.
Вызначаны навуковы кіраўнік праекта, паколькі аб’ект адносіцца да 3‑й катэгорыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Таксама даручана прыняць неабходныя меры па аднаўленні падачы электраэнергіі і газу. Нагадаем, што жыхароў часова адсялілі ў інтэрнат.
Чытайце таксама:
«Мы ў шоку і разгубленасці». Што адбываецца на месцы пажару ў доме ў цэнтры Мінска
Як выглядаюць кватэры ў доме ў цэнтры Мінска пасля пажару ФОТЫ, ВІДЭА