БЕЛ Ł РУС

Ва ўчорашнім пажары ў Мінску згарэла прастора для мерапрыемстваў, якая адкрылася толькі тры месяцы таму

29.06.2026 / 11:31

Nashaniva.com

Пляцоўка пазіцыянавала сябе як прастора для камерных івентаў і падзей.

Фота: Office Life

У Мінску на вуліцы Леніна, 9 пажарам знішчана прастора для івентаў Beetween. Яе абсталявалі на гарышчы і адкрылі ў пачатку красавіка. Здарэнне актыўна абмяркоўваюць у сацыяльнай сетцы Threads, піша Office Life.

Between адкрыўся 3 красавіка гэтага года. Пляцоўка пазіцыянавала сябе як прастора для камерных івентаў і падзей. Тут здавалі тэрыторыю ў арэнду і аказвалі паслугі па арганізацыі, у тым ліку дзён нараджэння, тэматычных вечарынак, экспертных сустрэч, адукацыйных і бізнэс-івентаў. Напрыклад, сёння там быў запланаваны вініловы івент.

Чытайце таксама:

«Мы ў шоку і разгубленасці». Што адбываецца на месцы пажару ў доме ў цэнтры Мінска

Пажар у цэнтры Мінска патушылі

Ужо амаль пяць гадзін пажарнікі не могуць згасіць пажар на гістарычным будынку ў цэнтры Мінска

Каментары да артыкула