БЕЛ Ł РУС

Статкевіч: Уцёкі палкаводца з поля бітвы ў яе крытычны момант заўсёды дэмаралізоўвалі яго войска 

29.06.2026 / 09:42

Nashaniva.com

Экс-палітвязень у сваім тэлеграм-канале паразважаў з нагоды замежнай камандзіроўкі Лукашэнкі на фоне ранейшых пагрозаў Зяленскага.

Фота: Alexander Kazakov Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Людзі ваююць паміж сабой з даўніх часоў. І ва ўсе часы вынік бітваў шмат у чым залежаў ад здольнасцяў і цвёрдасці палкаводцаў. Уцёкі палкаводца з поля бітвы, асабліва ў яе крытычны момант, заўсёды дэмаралізоўвалі яго войска і прыводзілі да паразы. Часы змяніліся, але і цяпер уцёкі з краіны ў небяспечны момант лідараў палітычных сіл вядуць да цяжкіх наступстваў для іх ідэй і прыхільнікаў.

З беларускімі дэмакратычнымі сіламі такое здаралася ўжо двойчы. Першы раз — у сярэдзіне 90-х, калі на самым пачатку кампаніі вулічнай барацьбы за незалежнасць супраць спробы правячага рэжыму аб'яднацца ў адну дзяржаву з РФ, з краіны ўцёк бясспрэчны тады лідар нацыянальных сілаў (маецца на ўвазе ад'езд у красавіку 1996 года Зянона Пазняка — НН).

Другі раз — у 2020 годзе, калі падчас масавых пратэстаў у эміграцыю па прапанове ўладаў з'ехала Святлана Ціханоўская, за прызнанне перамогі якой на «выбарах» на вуліцы тады выходзілі многія тысячы дэманстрантаў.

Але цяпер сталася так, што і з супрацьлеглага боку адбылася аналагічная гісторыя — падчас абвастрэння адносін з ваюючай Украінай, перад пагрозай магчымага ўдару ўкраінскіх дронаў па расійскіх рэтранслятарах на паўднёвай мяжы Беларусі, краіну ў невядомым доўгі час кірунку пакінуў яе галоўны ўладны і вайсковы кіраўнік. Цікава, як да гэтай «трэніроўкі» ставяцца яго падначаленыя?» — напісаў Мікалай Статкевіч.

Лукашэнка, як высветлілася, у пятніцу паляцеў на Валдай да Пуціна, а цяпер знаходзіцца ў Пекіне.

Чытайце таксама:

Лукашэнка прыляцеў у Кітай

Пуцін: У Лукашэнкі няма панікі праз вокрыкі Зяленскага

Лукашэнка паляцеў у Азію дзеля праектаў на дзясяткі мільёнаў даляраў

Каментары да артыкула