БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі панізілі на заўтра чырвоны ўзровень небяспекі да аранжавага

29.06.2026 / 08:59

Nashaniva.com

Але ўсё роўна да +37°С.

Фота: Onliner.by

У аўторак і сераду на большай частцы тэрыторыі максімальная тэмпература паветра складзе +30…+34°С, месцамі па поўдні і паўднёвым захадзе — +35…+37°С.

У Мінску 30 чэрвеня чакаецца +30…+32°С, 1 ліпеня — +30…+31°С.

Тым не менш на гэтыя дні абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, у той час як на суботу-панядзелак абвяшчаўся апошні чырвоны, які з'яўляецца самым небяспечным.

Учора ў Брэсце было +36,7°С, а сёння па краіне чакаецца да +39°С.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула