У Саудаўскай Аравіі ўпаў верталёт з 14‑цю людзьмі на борце
У Саудаўскай Аравіі ў выніку крушэння верталёта нацыянальнай нафтавай кампаніі Saudi Aramco загінулі 14 чалавек. Трагедыя адбылася раніцай 28 чэрвеня ў горадзе Рас-Танура на ўсходзе краіны.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: aramco.com
Прычыны авіякатастрофы пакуль невядомыя. Адпаведныя службы праводзяць расследаванне і высвятляюць усе абставіны здарэння. Паводле інфармацыі ўладаў, усе загінулыя — грамадзяне Саудаўскай Аравіі.
Рас-Танура з'яўляецца адным з найбуйнейшых цэнтраў нафтаперапрацоўкі ў рэгіёне. На гэты момант саудаўскія ўлады не звязваюць крушэнне верталёта з магчымай атакай на прамысловую інфраструктуру.
Флот Saudi Aramco налічвае каля 60 паветраных суднаў, а верталёты кампаніі абслугоўваюць больш за 300 верталётных пляцовак па ўсёй краіне.
Чытайце таксама:
11 чалавек загінулі ў Францыі пры крушэнні прыватнага самалёта з медсёстрамі