БЕЛ Ł РУС

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

27.06.2026 / 22:33

Сяргей Гезгала

Людзям трэба быць выключна асцярожнымі. Падводзіць можа і тэхніка.

Рэкордная хваля спёкі накрыла ўсю Еўропу. Фота: AP Photo / Christophe Ena

Плавіцца будзе асфальт, засыхаць расліны. Цяжка будзе дыхаць і рухацца. Трэба будзе часцей прымаць душ і больш піць. Самымі спякотнымі будуць гадзіны між 15:00 і 20:00. На асфальтаваных вуліцах вялікіх гарадоў рэальныя тэмпературы дасягнуць нават 45—50 градусаў.

У нядзелю 28 чэрвеня ўначы чакаецца ад +15°С на паўночным усходзе да +21°С на поўдні. Максімальная ўдзень ад +28°С па паўночным усходзе да +38°С па захадзе. У Мінску да +30°С.

У панядзелак уначы ў асобных раёнах па поўначы, удзень месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Гэта дадасць трапічнай задухі.

Уначы ад +18 на поўначы да +24°С на поўдні. Удзень ад +30°С па поўначы да +39°С па паўднёвым захадзе. У Мінску да +34°С.

Абсалютны тэмпературны рэкорд чэрвеня па Беларусі складае +37,1°C — ён быў зафіксаваны 23 чэрвеня 2021 года. Падобна, ужо заўтра ён можа быць пабіты.

Абсалютны тэмпературны рэкорд за ўсю гісторыю метэаназіранняў у Беларусі складае +38,9°C. Гэтая экстрэмальная спякота была афіцыйна зафіксавана 8 жніўня 2010 года ў Гомелі. Пасці можа і гэты рэкорд. А яшчэ ж не ліпень і не жнівень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула