БЕЛ Ł РУС

Украіна і Расія абмяняліся ў Гомельскай вобласці палоннымі мірнымі грамадзянамі

27.06.2026 / 13:56

Nashaniva.com

Учора ў Гомельскай вобласці прайшоў абмен па сістэме 160 па 160 паміж ваеннапалоннымі. Сёння ж у пункце пропуску «Новая Гута» адбыўся абмен мірнымі жыхарамі.

Па сем чалавек вярнуліся ва Украіну і Расію, піша БелТА.

Вернутыя ўкраінцы былі затрымалі ў 2022 годзе падчас акупацыі Марыупаля, Кіеўскай вобласці (Буча), Харкаўскай, Запарожскай і Луганскай абласцей. Палонным ад 35 да 66 гадоў.

«Аднаго з украінцаў расіяне выкралі з уласнага дома толькі таму, што яго сыны служаць ва Узброеных Сілах Украіны. Іншага ўкраінца — па дарозе на працу, куды ён накіроўваўся ў дзень расійскага ўварвання.

Сярод вызваленых таксама — добраахвотнік, які ў 2022 годзе далучыўся да брыгады «Анёлы Тайры» ў Марыупалі. Менавіта ў той дзень разам з ім была затрымана і Тайра, якую нам удалося вярнуць дадому раней», — расказаў упаўнаважаны ў правах чалавека ва Украіне Дзмітро Лубінец.

Сярод расейцаў — пяць жыхароў Курскай вобласці і двое з іншых рэгіёнаў, паведаміла ўпаўнаважаная па правах чалавека ў Расійскай Федэрацыі Яна Лантратава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула