БЕЛ Ł РУС

Бельгія і Егіпет выйшлі ў плэй-оф мундыяля

27.06.2026 / 08:17

Міраслаў Яноўскі

Вядомыя ўжо 9 з 16 пар 1/16 фіналу.

Фота: Jay Biggerstaff / Getty Images

Сёння раніцай Бельгія разграміла Новую Зеландыю з лікам 5:1, а Іран і Егіпет згулялі ўнічыю — 1:1.

Бельгія — 5, Егіпет — 5, Іран — 3, Новая Зеландыя — 0.

Бельгія выйшла ў плэй-оф з першага месца, Егіпет з другога, а Іран адпраўляецца ў ліст чакання.

 

Як бачым, чатыры набраныя ў групавым турніры балы даюць пуцёўку ў плэй-оф, soccerstand.com

Сёння вечарам матчаў на мундыялі не будзе.

Групавы турнір завершыцца заўтрашняй ноччу і раніцай матчамі ў трох групах:

Сёння роўна апоўначы пачнуцца матчы Англія — Гана і Харватыя — Панама.

Тут становішча ў групах наступнае:

Англія, Гана — 4, Харватыя — 3, Панама — 0.

Заўтра а 02:30 — Партугалія — Калумбія, Узбекістан — ДР Конга.

Калумбія — 6, Партугалія — 4, ДР Конга — 1, Узбекістан — 0.

А 5‑й раніцы — Аргенціна — Іарданія, Алжыр — Аўстрыя.

Аргенціна — 6, Аўстрыя, Алжыр — 3, Іарданія — 0.

І ўжо заўтра ў нядзелю стартуе плэй-оф — 1/16 фіналу.

Вось вядомыя пары 1/16 фіналу:

Канада — Паўднёвая Афрыка (нядзеля, 22:00)

Бразілія — Японія (панядзелак, 20:00)

Германія — Парагвай (панядзелак, 23:00)

Нідэрланды — Марока (аўторак, 04:00)

Кот д'Івуар — Нарвегія (аўторак, 20:00)

Францыя — Швецыя (серада, 00:00)

ЗША — Боснія-Герцагавіна (чацвер, 03:00)

Аўстралія — Егіпет (пятніца, 21:00)

Аргенціна — Каба-Вердэ (субота, 01:00).

Канчаткова ўсе пары стануць вядомыя заўтра раніцай, калі завершыцца групавы турнір.

Чытайце таксама:

Зборная Каба-Вердэ выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету

Каментары да артыкула