У Пекіне самалёт урэзаўся ў самы высокі хмарачос
У Пекіне лёгкаматорны самалёт урэзаўся ў хмарачос CITIC Tower (China Zun) — самы высокі будынак кітайскай сталіцы.
Інцыдэнт адбыўся з самалётам Sunward SA60L Aurora, які належыць мясцовай авіякампаніі. Пасля сутыкнення на вуліцу ўпалі буйныя абломкі ад будынка і самалёта.
Са 109‑павярховага хмарачоса эвакуявалі людзей.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпела адна жанчына. Яе шпіталізавалі з траўмай галавы. Абставіны здарэння высвятляюцца.
Хмарачос Чайна-Цзунь уваходзіць у топ-10 самых высокіх будынкаў у свеце. Вышыня вежы складае 528 метраў.
Чытайце таксама:
«Такой эліткі краіна не бачыла». У Мінску пабудуюць сакрэтныя хмарачосы а-ля Масква-Сіці
У «Газпрам цэнтры» патлумачылі, адкуль у недабудаваным хмарачосе ўзяўся гатовы офіс з вазонамі
Як цяпер выглядае Міжнародны фінансавы цэнтр у «Мінск-Свеце»