БЕЛ Ł РУС

Выправіліся ў дарогу першыя пілігрымкі на Будслаўскі фэст

26.06.2026 / 17:36

Nashaniva.com

Традыцыйна каля 2 тысяч вернікаў у складзе пілігрымак з розных куткоў Беларусі штогод накіроўваюцца на фэст Маці Божай Будслаўскай. Першыя пешыя паломніцтвы выйшлі 25 чэрвеня, піша выданне Katolik.life.

Традыцыйна першымі ў каталіцкі Нацыянальны санктуарый у Будславе выправіліся самыя працяглыя пілігрымкі з Баранавічаў і Ліды. Іх удзельнікі будуць ісці 9 дзён і прыбудуць да цудатворнага абраза Божай Маці 3 ліпеня — да пачатку фэсту ў Будславе.

Пілігрымаў у Баранавічах дабраславіў біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка. Яны пройдуць найбольшую адлегласць — амаль 300 кіламетраў. Па дарозе да паломніцтва далучаюцца ўдзельнікі — з Івянца, Ракава, Радашковічаў, іншых населеных пунктаў.

У сторыс на старонцы пілігрымкі можна пакінуць сваю просьбу, аб якой будуць маліцца паломнікі ў дарозе.

Неўзабаве ў Будслаў выйдуць пілігрымы з Віцебска, Мінска, Нарачы, Смаргоні і іншых месцаў. Летась у складзе звыш 20 пешых і роварных пілігрымак на фэст Маці Божай Будслаўскай прыбылі амаль 2,5 тыс. паломнікаў.

Чытайце таксама:

Праграма Будслаўскага фэсту ў гэтым ліпені

З фонду Лукашэнкі выдзелілі грошы на рэстаўрацыю двух храмаў

Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі

На ўездзе ў Будслаў паставілі знак з выявай Панны Марыі ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула