БЕЛ Ł РУС

Колькасць беларусаў, зарэгістраваных у польскім сацстраху, вырасла да 143 тысяч

26.06.2026 / 14:40

Nashaniva.com

У параўнанні з красавіком колькасць суайчыннікаў вырасла на 1201 чалавека.

Польскае ўпраўленне сацыяльнага страхавання (ZUS) апублікавала звесткі пра застрахаваных іншаземцаў па стане на канец мая 2026 года. Колькасць беларусаў вырасла ў параўнанні з красавіком, піша Reform.news.

У польскай сістэме сацыяльнага страхавання на канец мая налічвалася 143 030 грамадзян Беларусі. У параўнанні з красавіком колькасць суайчыннікаў вырасла на 1201 чалавека.

Усяго ў ZUS на канец мая было зарэгістравана 1,329 млн іншаземцаў. Агульная колькасць застрахаваных іншаземцаў вырасла ў параўнанні з красавіком на 13 тысяч чалавек.

Найбольш шматлікай групай іншаземцаў, якія працуюць у Польшчы, застаюцца грамадзяне Украіны. У ZUS было зарэгістравана амаль 891,5 тыс. чалавек (+10 тыс. да красавіка). Беларусы займаюць другое месца. Трэцяе — грамадзяне Індыі (25,26 тыс. чалавек).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула